Пікнік правядзе Купалаўскі тэатр, каб адзначыць пачатак 100-га сезона ў вялікай кампаніі гасцей. Праграма пачнецца а 12.00 і працягнецца да позняга вечара. Госці змогуць прагуляцца па тэатральным закуліссі, атрымаць запрашэнні на закрытыя паказы спектакляў, выйсці на сцэну Купалаўскага, пачаставацца ў street-буфеце і нават зрабіць сабе вусы як у маладога Купалы. На пікнік запрашаюцца ўсе ахвотныя. Уваход на мерапрыемства ў Аляксандраўскім скверы вольны, пажадана захапіць плед.
Распачынаючы 100-ы творчы сезон, Купалаўскі тэатр выходзіць за межы тэатральнай залы. Вялікае свята адбудзецца як у будынку тэатра, так і разгорнецца ў прасторы ўсяго Аляксандраўскага сквера. На цэлы выхадны дзень цэнтр Мінска пагрузіцца ў тэатральную атмасферу. Па скверы будуць гуляць персанажы спектакляў у арыгінальных касцюмах, можна будзе фатаграфавацца з імі, а таксама з сапраўднымі тэатральнымі дэкарацыямі і рэквізітам спектакляў.
На пікнік арганізатары запрашаюць прыходзіць з пледамі, каб было цёпла і атмасферна. Прыемны бонус: уладальнік самага вялікага пледа атрымае запрашэнне на закрытыя паказы ўсіх прэм’ер цягам сезона. Для тых, хто нагуляе апетыт, на пікніку будзе працаваць street-буфет, дзе сталічныя кавярні і рэстараны прадставяць тэатральныя сэты. Дэсерт з журавінавым морсам «Людзі на балоце», сэндвіч з чорнай гарбатай «Чорная панна Нясвіжа», зялёны чай з канапэ «ЧайКа», штрудзель з безалкагольным глінтвейнам «Ноч на Каляды» – далёка не поўны пералік прысмакаў вулічнага буфета.
На сцэне сквера выступіць унікальны Купалаўскі аркестр і сучасныя музыкі. Як кажуць, таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім – шмат хто з купалаўцаў займаецца музычнай дзейнасцю. Напрыклад, адзін з гуртоў, які выступіць на пікніку, ili-ili – гэта праект акцёраў Дзмітрыя Есяневіча, Міхаіла Зуя і музыканта тэатральнага аркестра Эрыка Арлова-Шымкуса. Акрамя іх, у музычнай праграме возьмуць удзел Ягор Забелаў, Святлана Бень, гурт «Касіяпея» ды іншыя.
21 верасня ўпершыню пастаноўку Купалаўскага можна будзе паглядзець на вуліцы: у скверы адбудзецца жывая трансляцыя спектакля «Радзіва Прудок», пастаўленага па нашумелай кнізе Андруся Горвата. Падчас пікніка госці змогуць трапіць за кулісы тэатра і нават адчуць сябе сапраўднымі акцёрамі, але ўмовы гэтых магчымасцяў, як і падрабязную праграму мерапрыемства, арганізатары раскрыюць бліжэй да свята.
Генеральным партнёрам 100-га сезона Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы выступае кампанія А1. Падтрымка праектаў, звязаных с нацыянальнай ідэнтычнасцю, беларускай мовай і культурай, з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў сацыяльнай адказнасці А1. Спецыяльна да векавога юбілею Купалаўскага тэатра відэасэрвіс VOKA упершыню арганізуе штомесячныя бясплатныя прамыя трансляцыі знакавых спектакляў. Іх можна будзе паглядзець з любой прылады і ў сетцы любога аператара сувязі пасля аўтарызацыі па нумары тэлефона.
Игорь Денисов: «В профессии актера часто все решает случай»
Экс-министр культуры Павел Латушко назначен директором Купаловского театра
Галерэя “Ў” прадстаўляе персанальны праект Эндру Мікшыса “Цюльпаны”
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть