29 ліпеня ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацва” адкрываюцца чатыры выставы.
“35 гадоў пад знакам “Ч”
Першы праект “35 гадоў пад знакам “Ч” быў падрыхтаваны Беларускім саюзам мастакоў і экспанаваўся ў красавіку гэтага года ў Палацы Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 70 работ жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прысвечаныя тэме экалагічных катастроф і іх наступстваў, работы мастакоў з розных рэгіёнаў краіны.
У экспазіцыі можна пазнаёміцца з работамі многіх ўжо вядомых у Беларусі творцаў. З творамі народных мастакоў Беларусі Гаўрыіла Вашчанкі і Уладзіміра Тоўсціка, заслужаных дзеячаў мастацтва Валерыя Шкарубы, Уладзіміра Слабодчыкава, Віктара Барабанцава, Уладзіміра Уродніча, Уладзіміра Кожуха, Роберта Ландарскага. Прадстаўлены жывапіс Уладзіміра Гардзеенкі, Віктара Шматава, Віктара Ціханава, Генадзя Козела, Васіля Касцючэнкі, Леаніда Гоманава, Глеба Отчыка, Анатоля Отчыка; графіка Юрыя Хілько, Уладзіміра Васюка, Канстанціна Вашчанкі, Глеба Герасімава, скульптура Уладзіміра Слабодчыкава, Аляксандра Слепава; габелены Людмілы Пятруль, Ніны Пілюзінай, Святланы Баранкоўскай, Таццяны Козік, кераміка Вольгі Сямашкі ды іншых.
“Чатыры чвэрці. Расліны”
Другі выставачны праект - “Чатыры чвэрці. Расліны” - прадстаўляе творы двух вядомых беларускіх мастакоў-керамістаў – Валерыя Калтыгіна і яго сына Максіма Калтыгіна.
Гэта выстава – першая ў праекце. Наступныя мастакі мяркуюць прысвяціць жывёльнаму сусвету, вобразу чалавека ў кераміцы і ўрэшце грамадству як найвышэйшай праяве чалавечых адносінаў паміж сабой і сусветам.
“Пласт-21”
Трэці праект - керамікі і шкла “Пласт-21” - быў падрыхтаваны секцыяй дэкратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага саюза мастакоў. Куратар выставы – Вольга Сямашка. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 50 пластоў, створаных ужо вядомымі мастакамі і студэнтамі мастацкіх навучальных устаноў краіны.
У адрозненне ад звыклых выстаў дэкаратыўнага мастацтва, калі ў адной экспазіцыі аб'ядноўваюцца розныя формы, жанры, функцыі і матэрыялы, новы праект вылучае толькі адзіны яркі накірунак – пласты з керамікі і шкла.
“ВЕЖА”
Чацверты праект - “ВЕЖА”. У ім прадстаўлены работы вядомых гродзенскіх мастакоў Юрыя Якавенкі, Аляксандра Сільвановіча, Сяргея Грыневіча, Уладзіміра Панцялеева, Валянціны Шобы, Вікторыі Ільіной.
Выстава невыпадкова называецца “ВЕЖЫ. KASIA&BASIA”. Былыя ваданапорныя вежы “Кася” і “Бася” на вуліцы Свярдлова – адна са знакамітасцей Гродна. Гэты архітэктурны помнік ХІХ стагоддзя даўно ўжо стаў візітнай карткай гродзенскіх мастакаў. Вось ужо 30 гадоў там на трох паверхах месцяцца іх творчыя майстэрні.
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть