219

У межах Дня беларускага пісьменства прэзентуюць праект «Бацькаўшчына»

«Бацькаўшчына. У пошуках страчанага» – гэта сумесны праект Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і лаурэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава.

На працягу 20 гадоў збірае яркія творчыя ініцыятывы, накіраваныя на захаванне і прымнажэнне гісторыка-культурнай спадчыны нашай роднай Беларусі.

Унікальныя экспанаты, арт-аб’екты, рубрыкі ў рэспубліканскіх і регіянальных друкаваных выданнях, шматлікія выставы і многае іншае — гэты невялікі ўнёсак у масштабную работу, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь па захаванні гістарычнай памяці, якая выступае фундаментам для пабудовы нашай любімай краіны. Яшчэ адным важным элементам праекта, што аб’яднае мінулае, сучаснасць і будучыню, стане «Стужка часу Бацькаўшчыны». Яна будзе выраблена ў выглядзе сучасных сімвалаў Беларусі і ўпрыгожана традыцыйнымі ўзорамі беларускага арнаменту.

Нагадаем, што сталіцай Дня беларускага пісьменства ў 2023 годзе стане г. Гарадок Віцебскай вобласці.

Свята праводзіцца штогод у розных гарадах Беларусі для папулярызацыі лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа. Яго прымаюць гістарычныя і культурныя цэнтры, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны.

 

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно