4498

Матвей Сідарэвіч чытае ўрывак з твора Янкі Купалы «Курган»

Матвей Сідарэвіч з Альхоўскай сярэдняй школы.
Матвей Сідарэвіч з Альхоўскай сярэдняй школы. Youtube.com

Матвей Сідарэвіч з Альхоўскай сярэдняй школы прачытаў твор Янкі Купалы «Курган». Цудоўнае выкананне цудоўнага твора. Паглядзіце, як добра атрымалася!

Урывак з твора «Курган»

Паміж пустак, балот беларускай зямлі,
На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай
Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, -
Ўдзірванелы курган векавечны.

Дуб галлё распусціў каранасты над ім.
Сухазелле у грудзі ўпілося;
Вецер стогне над ім уздыханнем глухім, -
Аб мінуўшчыне ў жальбах галосе.

На купалле там птушка садзіцца, пяе,
У піліпаўку воўк нема вые;
Сонца днём распускае там косы свае,
Ночкай зоры глядзяць залатыя.

Хмары неба ўсцілалі мо тысячу раз,
Перуны білі з краю да краю, -
Ён стаіць - гэта памяць людская, паказ...
Толькі гутарка ходзіць такая.

Янка Купала

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно