3094

Кіріл Небылоў чытае твор «Чалавеку патрэбна не слава»

Кірыл Небылоў з сярэдняй школы №5 горада Віцебска.
Кірыл Небылоў з сярэдняй школы №5 горада Віцебска. Youtube.com

Кірыл Небылоў з сярэдняй школы №5 горада Віцебска прачытаў твор Сяргея Грахоўскага «Чалавеку патрэбна не слава». І замест звычайнага відэа ў яго атрымаўся сапраўдны міні-фільм. Таму, здаецца, на конкурс дасылаюць відэазапісы не толькі таленавітыя чытальнікі, але і рэжысёры-пачаткоўцы.

«Чалавеку патрэбна не слава»

Чалавеку патрэбна не слава,
А людская увага і ласка,
І сардэчнае шчырае слова,
І вясёлая добрая казка.

Чалавеку патрэбна усмешка
Незнаёмых вачэй і знаёмых,
Каб дажджамі размытая сцежка
Стала лёгкай на кручах і стромах.

Чалавеку не трэба спагады, -
Дабрата чалавеку патрэбна,
Каб, мінаючы прорвы і спады,
Узбірацца на стромкія грэбні,

Каб сяброў сустракаў клапатлівых
На дарогах, далёкіх ад дому,
І каб сам быў заўсёды шчаслівы,
Калі шчасце прыносіш другому.

Сяргей Грахоўскi

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно