4276

Да свята. Навагоднія вечары ў Маладзечне

№ 52 от 23 декабря 2014 года 23/12/2014

23 снежня ў 22.50 святочны тыдзень распачне канцэрт «Уладзімір Александровіч і яго сябры». Вядомы спявак выканае сольныя кампазіцыі і спяе дуэтам з Алёнай Ланской, Пятром Ялфімавым і Жанэт. Пад гукі сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам Рыгора Сарокі артысты прадставяць кранальныя кампазіцыі пра каханне, зіму i веру ў цуды.

24 снежня ў 22.40 гледачоў чакае эстрадны канцэрт «Зімовы калейдаскоп», у якім прымуць удзел Алёна Ланская, Валянцін Сухадолец, арт-група «Беларусы», Анастасія Ціхановіч, Мікіта Фаміных і іншыя.

Сустрэча з унікальным творчым калектывам - вакальным ансамблем Белдзяржфілармоніі «Камерата» адбудзецца 25 снежня ў 22.50. Са сцэны Палаца культуры г. Маладзечна прагучаць лірычныя кампазіцыі, якія прыйдуцца даспадобы самым гарачым прыхільнікам высокага мастацтва.

26 снежня ў 23.20 арт-група «Беларусы» прадставіць навагоднюю праграму з сусветнымі хітамі, беларускімі песнямі і ўласнымі кампазіцыямі.

30 снежня ў 22.50 музычныя спатканні з тэлегледачамі працягне вакальна-інструментальны ансамбль «Чараўніцы», які, дарэчы, сёлета адзначыў 40-годдзе творчай дзейнасці.

Развітвацца з 2014 годам «Беларусь 3» будзе ў кампаніі яшчэ аднаго юбіляра - Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры». На працягу 45 гадоў калектыў, створаны Уладзімірам Мулявіным, застаецца адным з самых папулярных і любімых сярод людзей розных пакаленняў… Канцэрт пачнецца 31 снежня ў 22.50 і абавязкова забяспечыць станоўчымі эмоцыямі!

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно