514

Фестываль кіно Паўночных i Балтыйскіх краiн пройдзе з 19 па 26 красавiка

Сёлета праграма складзецца з 17 стужак з 9 краiн-удзельнiц - Нарвегія, Швецыя, Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Літва, Латвія, Эстонія, упершыню - Фарэрскія астравы, а таксама аднаго бонуснага фільма ад дырэктаркі «Паўночнага ззяння» i прадзюсаркі дакументальнага кіно Волі Чайкоўскай. Фарэрскi фільм «Сны каля мора» стане фільмам адкрыцця кінафестывалю, які прадставiць рэжысёр і прадзюcар з Фарэрскіх астравоў асабіста.

Шведскі фільм «Былая жонка» прадставіць рэжысёрка Каця Вік, якая пачынала сваю кар'еру ў кіно, як кастынг-дырэктарка на фільмах Рубэна Эстлунда і Роя Андэрсана. Эстонскі фільм «Канец ланцужка» прадставіць рэжысёр Прыііт Пяясуке, які сбараў дзясяткі тысяч даляраў на фільм на краўдфандынгу. Фільм «Хронікі Мэлані» прадставіць рэжысёр з Латвіі Віестурс Каірыш, які працуе яшчэ і рэжысёрам тэатральных і оперных пастановак. 

Таксама ў рамках праграмы адбудзецца спецпаказ дакументальнага фільма «Дарога» (рэж. Дзмітрый Калашнікаў), які спрадзюсіравала беларуская прадзюсарка і дырэктарка «Паўночнага ззяння» Воля Чайкоўская. Фільм паказалі больш чым на 80 кінафестывалях свету, ён прайшоў у амерыканскім пракаце, сусветная прэм'ера адбылася ў конкурсе First Appearance Competition на кінафестывалі IDFA Amsterdam 2016. 

Упершныю «Паўночнае ззянне» прадстаўляе фармат Film+Talk. 24 красавіка ў кінатэатры «Мір» у 19.00 адбудзецца паказ дацкага дакументальнага фільма «Венера», пасля якого пройдзе дыскусія «Безабаронная Венера? Размова пра фарміраванне нашых жаданняў» з удзелам прадзюсаркі з Даніі Кірстын Барфод і беларускіх прадзюсарак, паэтак, актывістак. 

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно