871

Ідзе збор сродкаў на дыск песень з дзяцінства Барадуліна

Беларускія гурты сбіраюць сродкі для запісу і выдання дыска «Песьні матчыны з Вушаччыны» з народнымі песнямі з малой радзімы Рыгора Барадуліна.

Музыкі вырашылі пераасэнсаваць і аднавіць вушацкія песні, якія з дзяцінства Рыгору Барадуліну спявала яго маці. Гэтыя песні натхнялі і суправаджалі паэта ўсё жыццё.

Аўтар ідэі і праекта Сяргей ДОЎГУШАЎ, адзін з кіраўнікоў «Спеўнага сходу», лідар гурта VuRaj, заснавальнік вакальнай студыі Free Voice, расказаў аб узнікненні ідэі праекта: «Рыгор Барадулін падарыў мне кніжачку, якая так і называецца «Песьні матчыны з Вушаччыны». У ёй запісаны абрадавыя, пазаабрадавыя, лірычныя і застольныя песні. Вось мы і паспрабавалі іх агучыць».

Сёлета 24 лютага, у дзень народзінаў Рыгора Барадуліна, у Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся святочны канцэрт «Песьні матчыны з Вушаччыны». Вядомыя этна-гурты ажывілі народныя песні з малой радзімы паэта. Удзельнікамі праекта сталі гурт «Re1ikt», этна-гурт «VuRaj», калектыў «Harmonic style project», фальклорны гурт«Варган», Ірэна Катвіцкая, Віктар Сямашка, паэт Міхась Скобла.

На дыску, акрамя кампазіцый сучасных музыкаў, будуць яшчэ і арыгінальныя запісы спеваў маці паэта Куліны Барадулінай, а таксама спевы самога Рыгора Барадуліна.

Гэта будзе сапраўдны падарунак не толькі для сваякоў і землякоў паэта, але і для ўсіх беларусаў.

Выданне дыску плануецца ў снежні 2016 года, а святочная прэзентацыя ў Мінску ў вялікай зале філармоніі — 24 лютага 2017 г., у дзень нараджэння Рыгора Барадуліна. Пасля музыкі падрыхтуюць прэзентацыю дыска і ў іншых гарадах Беларусі.

На запіс і выданне дыска патрэбна сабраць 3000 беларускіх рублёў. Паўдзельнічаць у зборы сродкаў можна на сайце  https://www.talaka.by/

Гэта ўжо не першы выпадак, калі беларускія музыкі удельнічаюць у агучванні дыска. Так, Сяржук Доўгушаў таксама стаў удзельнікам аўдыёпраекта штотыднёвіка «Аргументы і факты» «Краязнаўчая казка», у рамках якога 10 знакамітых беларусаў агучылі казкі чытачоў выдання аб родным краі. Аўдыёказкі можна спампаваць і праслухаць на сайце https://kazka.aif.by/

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно