2012

Яноцік Цёма - новы герой «Калыханкі»

№ 20 от 17 мая 2016 года 17/05/2016

Хутка да любімых усімі мядзведзіка Топы, лісічкі Яны і Бусліка далучыцца герой, імя якому творчая група праекта выбірала з прапаноў хлопчыкаў і дзяўчынак на сайце тэлеканала «Беларусь 3». Спыніліся на варыянце Цёма, хоць былі прапановы назваць яноціка Мілошыкам, Ярошам, Сцёпам і іншымі імёнамі. У Цёмы будзе свая сакрэтная лабараторыя, дзе яноцік зможа праводзіць даследаванні і прыдумляць нешта новае і цікавае.

«Цёма - вялікі выдумшчык і вынаходнік! Ён ні дня не можа пражыць без займальных прыгод і эксперыментаў. Ён вельмі любіць прыхапіць чыюсьці рэч і папаласкаць яе ў вадзе. А што? Нічога ж страшнага не будзе, калі ён трохі выкупае Топаў тэлефон ці Янчын чаравік…» - усміхаецца выканаўчы прадзюсар тэлеканала «Беларусь 3» Ларыса ЕСАРЦIЯ.

Жарты новага героя ўрэшце даходзяць да таго, што ён палохае ўсіх навіной, нібыта Сонца крыху «пахудзела» - ад яго адваліўся вялізны кавалак і ляціць на Зямлю…

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно