1002

У эфіры тэлеканала «Беларусь 3» - прэм’ера праграмы «Майстры і куміры»

№ 26 от 28 июня 2016 года 28/06/2016

Вядучая праграмы Марына Драгіна і госці студыі, знакамітыя дзеячы культуры, узгадваюць майстроў – куміраў розных пакаленняў, звяртаюць увагу на культурную спадчыну, якая ўжо шмат гадоў захоўваецца ў архівах медыяхолдынга. Гэта рэдкія, унікальныя запісы з удзелам беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, артыстаў, оперных і эстрадных выканаўцаў, грамадскіх дзеячаў. Асаблівую каштоўнасць маюць тэлевізійныя спектаклі, у якіх заняты знакамітыя майстры беларускай сцэны розных пакаленняў. І ўсё гэта можна будзе ўбачыць у новай праграмме на тэлеканале «Беларусь 3».

«Майстры і куміры» пазнаёмяць з фондамі Белтэлерадыёкампаніі, якія налічваюць тысячы адзінак тэлевізійнай прадукцыі. Дзякуючы новаму праекту яны стануць больш даступнымі для гледачоў і раскажуць пра гісторыю беларускага мастацтва, жыццё і творчасць таленавітых людзей нашай краіны і блізкага замежжа.

Далей праект «Майстры і куміры» будзе выходзіць спецыяльнымі выпускамі.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно