1296

Адкрываецца выстава «Старыя героі – новы свет. Героі беларусіх казак, міфаў і легенд»

№ 26 от 28 июня 2016 года 28/06/2016

 

Наведвальнікі змогуць сустрэцца з такімі персанажамі, як Ёўнік, Жыцень, Жэўжык, Дамавік, Злыдні, Шатаны, Лазавік і Дзедка, роставыя скульптуры якiх змешчаны ў арыгінальны мультымедыйны кантэнт (спалучэнне кароткаметражнай анімацыі (мультыплікацыі) і аўтарскага відэа, знятага ў розных гарадах і мястэчках Беларусі).

Беларусь – унікальная краіна на стыку культур. Балты і славяне, каталікі і праваслаўныя, заходнія і ўсходнія цывілізацыі сустракаліся на яе тэрыторыі. Сляды гэтых сутыкненняў губляліся ў цёмных лясах і глыбокіх балотах, ствараючы глебу для з'яўлення арыгінальнай народнай культуры.

Беларуская міфалогія спалучае ў сабе еўрапейскую традыцыю (з яе гномамі, пярэваратнямі і чарнакніжнікамі) са славянскай (з дамавікамі, шатанамі і злыднямі). Закансерваваны ў этнаграфічных даследаваннях і мастацкай літаратуры XVIII–XIX стагоддзяў, гэты цікавы свет практычна ніяк не прысутнічае ў сучасным медыйным асяроддзі. Не існуе прыкметных на сусветнай сцэне мастацкіх фільмаў, камп'ютэрных гульняў або іншых медыя-з'яў на гэтую тэму.

Героі

Галоўныя героі выставы - каларытныя істоты: Дамавік і Ёўнік, Шатаны і Злыдні, Жыцень і іншыя персанажы міфалогіі. Жудаснаватыя і пацешныя, яны жывуць у дрымучых лясах, старадаўніх сядзібах, балотах і азёрах як бы па-за часам. Перажываючы сусветныя войны, ядзерныя катастрофы, змены палітычных рэжымаў, яны, падобна самім беларусам, спасцiглi нейкую дзэн-будысцкую мудрасць. Ігнаруючы катаклізмы, што віру-юць над імі, яны, як і тысячу гадоў таму, займаюцца сваімі дурацкімі і касмічнымі чароўнымі справамі.

Пракат выставы спачатку ў Беларусі, а пасля за яе межамі, павінен заявіць пра Беларусь як пра краіну з унікальнай гісторыяй і высокім культурным патэнцыялам.

Матэрыялы і прэзентацыя выставачнага кантэнту – гэта сінтэз класічных тэхнік і падыходаў з найноўшымі лічбавымі тэхналогіямі. Візуальныя вобразы герояў выставы заснаваны на творах вядучага сучаснага беларускага графіка Валерыя Славука. Скульптуры ствараюцца таленавітым маладым скульптарам Антонам Шыпіцай, які выкарыстоўвае традыцыі акадэмічнай школы і сучасныя матэрыялы, што дазваляюць сцерці грань паміж класічнай скульптурай і «жывымі» героямі.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно