809

5 фільмаў-намінантаў на «OSCAR-2017» агучылi на беларускай мове

У рамках новага праекту «MOVA MOVIE» 5 караткаметражных карцін-намінантаў на прэмію «OSCAR-2017» будуць перакладзены на беларускую мову і агучаны зоркамі беларускай эстрады, музыкамі, тэле- і радыёвядучымі, дызайнерамі і вядомымі інтэрнэт-блогерамі.

У пераагучванні калекцыі «OSCAR SHORTS-17» прынялі ўдзел: Андрэй Бонд, Арцём Рыбакін, Вольга Сацюк, Аляксандр Серыкаў, DJ SELEBRIUM, Іван Вабішчэвіч (Дядя Ваня), Вольга Рыжакава, Юрый Вашчук (Тэо), Руся (группа «SHUMA»), Вольга Венская, Аляксей Жыгалковіч, Берта і інш.

Паказы кінакалекцыі праекту «MOVA MOVIE: OSCAR SHORTS-17 на беларускай мове» прайдуць у кіназале Палаца Рэспублікі з 30 лістапада па 15 снежня. Таксама 30 лістапада ў 20.00 адбудзецца афіцыйная цэрэмонія адкрыцця праекту, якая пройдзе ў фармаце стылізаванай шоў-прэм’еры з удзелам зорак беларускай эстрады.

Дэвізам праекта «MOVA MOVIE» з’яўляецца слоган «Глядзім на роднай!». А асноўная мэта праекту – падарыць людзям магчымасць глядзець сусветнае кіно на беларускай мове. Асабістасць праекту ў тым, што ён стаў новым досведам для ўсіх удзельнікаў (амаль ніхто з  артыстаў, прымаючых удзел у пераагучванні, не маў такой магчымасці раней).

Фото: Фото из открытых источников

Увесь праект «MOVA MOVIE» трымаецца толькі на агульнай ідэе ўдзельнікаў. Са слоў арганізатараў, ніхто з прымаючых удзел у рэалізацыі праекта не ставіць перад сабой мэты зарабіць на гледачах: «Наш праект не мае ніякіх кампаній-спонсараў, якіх мы павінны рэкламаваць, не мае ніякага адміністрацыйнага ўплыву. Усё робіцца толькі з адной мэтай – даць гледачам, якія жадаюць глядзець кіно на беларускай мове, гэтую асаблівую магчымасць».

Для перакладу на нашу родную мову не выпадкова была абрана калекцыя «OSCAR SHORTS-17», бо менавіта оскараўскія кінастужкі заўсёды маюць высокую мастацкую каштоўнасць, адрозніваюцца сваёй прыгажосцю ды асаблівай эмацыйнасцю.

Расклад:

30 лістапада – 20.00.

З 1 па 6 снежня – 21.20

7 па 13 снежня – 18.20, 21.20.

Шоў-прэмьера – 30 лістапада 2017 года в 20.00. Паказ фільма - 21.00.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно