540

Хто атрымаў беларускi «Букер» ў гэтым годзе?

"Аргументы и факты" в Беларуси № 47 22/11/2016
Макс Шчур, аўтар кнігі «Завяршыць гештальт»
Макс Шчур, аўтар кнігі «Завяршыць гештальт» Фото из открытых источников
  • Хто атрымаў літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца ў гэтым годзе: каго пачытаць? Марыя, Мінск

Сёлетнім лаўрэатам прэміі імя Ежы Гедройца стаў Макс Шчур, аўтар кнігі «Завяршыць гештальт». На другім месцы - Альгерд Бахарэвіч з кнігай «Белая муха, забойца мужчын», на трэцім - Андрэй Адамовіч і яго кніга «Таўсьціла і лешч». Нагадаем, што Літаратурная прэмія Гедройца прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым ці электронным варыянтах) на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка». Яна заснавана амбасадай Рэспублікі Польшча ў Беларусі, Польскім інстытутам у Мiнску, Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Памер узнагароды ў гэтым годзе - 5 тыс. еўра.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно